Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь - Ясли-сад 168 г.Минска
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Гімн Рэспублікі Беларусь

Словы М. Клімковіча, У. Карызны Музыка Н. Сакалоўскага

Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
Ў бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў — сіла народаў —
Наш запаветны, сонечны шлях,
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь з'яўляецца твор на музыку Нестара Сакалоўскага і словы Міхаіла Клімковіча і Уладзіміра Карызны.  Дзяржаўны гімн сучаснай Беларусі захаваў музычную аснову гімна Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Музыка Нестара Сакалоўскага карысталася папулярнасцю і павагай людзей розных пакаленняў, таму і пры стварэнні гімна незалежнай Беларусі было прынята рашэнне яе захаваць. Затым быў аб'яўлены конкурс на стварэнне тэксту гімна. Словы Джяржаўнага гімна адлюстроўваюць умовы развіцця нашай краіны як незалежнай, суверэннай, міралюбівай дзяржавы, падкрэсліваюць патрыятызм і працавітасць беларусаў, а таксама брацкія адносіны паміж усімі нацыянальнасцямі, якія пражываюць на тэррыторыі Рэспублікі Беларусь.