2020 - Год малой радзімы - Ясли-сад 168 г.Минска
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

2020 - Год малой радзімы

Годам малой радзімы вырашана абвясціць 2018 год у Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны рэспублікі. Прэзідент таксама звярнуў увагу на шматаблічча гэтага паняцця:

- Для адных - гэта родны горад ці вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых - кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з'ехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь. 

 Прэзідэнт звярнуў увагу на сэнс, які ўкладаецца ў Год малой радзімы: 

- Прыйшоў час кожнаму не толькі ўспомніць пра свае карані, пра месца, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму камяку зямлі. Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала уласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветніцкай, творчай. Хто як можа і хто колькі можа. Залежыць ад магчымасцяў, фантазіі і жадання кожнага. Надышоў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя ў гісторыю малой радзімы.

Мы жывем у прыгожай, добраўпарадкаванай краіне. Гэта адзначаюць і шматлікія госці. Нашы чыстыя, утульныя горада, дагледжаныя сельгасугоддзі, прыроднае багацце даўно зрабіліся візітоўкамі Беларусі. Аляксандр Лукашэнка засяродзіў увагу на тым, што дзяржава шмат зрабіла для гэтага і не спыніцца на дасягнутым. Але мяжы дасканаласці няма, і заўсёды знойдзецца, дзе прымяніць ўласныя сілы:

- Беларусь - наш агульны дом, і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і ўзорным! Давайце пакажам, што мы сапраўдныя і руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нас шмат, і таму нават самы сціплы ўклад кожнага згуляе сваю ролю. Зробіць краіну яшчэ больш прыгожым. Асабісты ўдзел у гэтым працэсе будзе для нашых дзяцей і ўнукаў прыкладам сапраўднага патрыятызму, калі прыгожыя лозунгі і словы падмацоўваюцца канкрэтнымі справамі і ўчынкамі. Гэта важней лозунгаў і слоў.

Па матэрыялах https://www.sb.by/